Зацікавіць вучняў і ўніверсітэт паказаць…

У апошні – 31-ы – дзень сакавіка 2022 года ў Клецкім цэнтры дзіцячай творчасці адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства для выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Клецкага раёна і г. Клецка “Мая прафесійнай будучыня”. У ім прынялі ўдзел каля 150 вучняў 9–11 класаў.

Ад БДТУ перад ўдзельнікамі сходу з мэтай зацікавіць вучняў і паказаць поспехі ўніверсітэта выступіў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч. Ён не толькі пазнаёміў прысутных з дасягненнямі факультэтаў Тэхналагічнага ўніверсітэта, але і ўручыў узнагароды прадстаўнікам Клеччыны – пераможцам навуковай канферэнцыі школьнікаў “Мой першы крок у навуку”, што ладзілася кафедрамі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый (ПіМ).

Акрамя гэтага, навуковец з БДТУ ў гасцінных сценах гімназіі г. Клецка пазнаёміў вучняў і настаўнікаў з выдавецкімі праектамі апошніх гадоў, падрыхтаванымі студэнтамі факультэта ПіМ, правёў майстар-клас па арганізацыі заняткаў з алімпіяднікамі, прэзентаваў настаўнікам раёна шэраг сваіх вучэбных дапаможнікаў.

Відэасюжэт ад Белтэлерадыёкампаніі пра мерапрыемства:

https://www.tvr.by/news/obshchestvo/belorusskie_vuzy_provodyat_interaktivnye_ploshchadki_dlya_abiturientov/

Святлана Хваленя