З лістапада 2022 года кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій адкрыла свой філіял у выдавецтве “Аверсэв”. І цяпер на працягу двух месяцаў студэнты 4 курса спецыяльнасці “Выдавецкая справа” штотыднёва па панядзелках ездзяць туды на заняткі.
Вялікая і ўтульная канферэнц-зала дазваляе размясціцца дзвюм групам, каб паслухаць лекцыі і выканаць практычныя заданні ад супрацоўнікаў розных аддзелаў выдавецтва. Студэнты, якія праз паўгода стануць маладымі спецыялістамі, могуць адчуць сябе ўдзельнікамі прафесійнай каманды, “прымерыць” канкрэтныя працоўныя задачы на свой узровень падрыхтоўкі.
Паездкі ў “Аверсэв” трымаюць у прыемным тонусе і студэнтаў, бо яны стараюцца не ўдарыць тварам у гразь, і спецыялістаў выдавецтва, якія рыхтуюцца да кожнай сустрэчы. Аганёк у вачах ёсць ва ўсіх, і ён грэе і натхняе. Плённай работы ўсім нам!
Артыкул ад выдавецтва — па спасылцы.