9 лістапада студэнты 1 и 2 курсаў факультэта ПіМ разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай наведалі штаб-кватэру НАК Беларусі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй Алімпійскага музея, гісторыяй развіцця сусветнага алімпійскага руху ад старажытнасці да нашых дзён.
Падчас экскурсіі былі прадстаўлены экспанаты, якія расказваюць пра ўдзел беларускіх атлетаў у летніх і зімовых Алімпійскіх гульнях.
Наведвальнікі засталіся надзвычай задаволенымі і ўражанымі інтэрактыўнай зонай музея, дзе змаглі адчуць сябе сапраўднымі спартсменамі, паспрабаваўшы свае здольнасці на стралковым лазерным трэнажоры, а апынуўшыся на віртуальным стадыёне, паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па бегу, кіданні кап’я, скачках у даўжыню.
Напрыканцы экскурсіі студэнты атрымалі памятныя сувеніры.