Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) замежныя навучэнцы БДТУ прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “F.-ART.by”.
Замежныя студэнты 1 курса сумесна са студэнтамі 1 курса факультэта ПіМ арганізавалі і правялі Дзень нацыянальнай кухні.
Навучэнка з Кітая Сяо Яфэнь пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Казлоўскай Г.В. прыняла ўдзел у вакальным праекце “Музыка беларускай зямлі – музыка нашых сэрцаў”, выканаўшы беларускую народную песню “Цячэ вада ў ярок”.
Грамадзяне Рэспублікі Саюз М’янма Ей Тэт Зо, Вэй Ян Со і Джэй Мво Тханг прынялі ўдзел у вакальным праекце “Музыка беларускай зямлі – музыка нашых сэрцаў”, выканаўшы беларускую песню “Вы шумiце, шумiце…”.
Грамадзянін Рэспублікі Саюз М’янма Вэй Ян Со прыняў удзел у АРТ-дайджэсце “Традыцыі народаў – традыцыі свету”, правёўшы майстар-клас з дэманстрацыяй адметнасцей нацыянальнага касцюма М’янмы.
Пад кіраўніцтвам загадчыка падрыхтоўчага аддзялення Старчанка Д. У. былі падрыхтаваны матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе відэаэсэ “Творчасць як дыялог міру”.