Рэдактар — захавальнік культуры

На фота у студыі падчас гутаркі: Навум Гальпяровіч і Уладзімір Куліковіч

У першы ж дзень прыёмнай кампаніі-2022,18 ліпеня, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч прыняў удзел у перадачы «Дыялогі пра культуру». Падчас гутаркі з вядучым — паэтам Навумам Гальпяровічам — Уладзімір Іванавіч расказаў пра спецыяльнасці факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый, пра Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. 

Найбольшую увагу ён засяродзіў на спецыяльнасці «Выдавецкая справа». Уладзімір Іванавіч адзначыў, што сучасны рэдактар — гэта творчая асоба, якая з’яўляецца стваральнікам і захавальнікам не толькі кніжнай культуры, але і ўсяго таго, што створана чалавецтвам.

На фота пасля праграмы, злева направа: Навум Гальпяровіч, Уладзімір Куліковіч,
Уладзімір Трапянок (дырэктар канала «Культура» Беларускага радыё).

 

Паслухаць запіс радыёперадачы можна ніжэй: