ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ: БДТУ – МІНСК – ГРОДНА

Шырока адзначаўся ў нашай краіне Дзень роднай мовы – найважнейшага інструменту чалавечых зносін і носьбіта культурных здабыткаў народа.

У нашым тэхналагічным універсітэце да арганізацыі гэтай знакавай падзеі далучыліся бібліятэка, кафедры факультэта ПіМ: беларускай філалогіі і рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Асобныя фрагменты былі паказаны на канале Беларусь-1.

Але не толькі Мінск і БДТУ сталі пляцоўкай папулярызацыі мовы і спецыяльнасцей універсітэта. Загадчык кафедры РВТ Уладзімір КУЛІКОВІЧ 21–22 лютага 2023 года наведаў Гродна, дзе правёў шэраг прафарыентацыйных сустрэч у школах і каледжах горада, арганізаваў майстар-клас па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для каманды Гродзенскай вобласці, якая рыхтуецца да заключнага этапу.

Ён таксама прачытаў лекцыі для настаўнікаў рэгіёна, сустрэўся са старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аленай Пасютай, з якой абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва, паўдзельнічаў у мерапрыемствах з нагоды 83-й гадавіны са дня стварэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрыхтавала Святлана Хваленя.